Беларускі шлях: у Расіі экстрэмісцкім аб'яднаннем хочуць прызнаць... сям'ю

Расія, фота ілюстрацыйнае

Расія, фота ілюстрацыйнае / Аляксандр Чугуеў

У Расіі "экстрэмісцкім аб'яднаннем" хочуць прызнаць сям'ю з чатырох чалавек, піша "Новая Газета Еўропа".

Генпракуратура РФ запатрабавала надаць такі статус экс-дэпутату Дзярждумы ад "Адзінай Расіі" Магамеду Гаджыеву, яго фактычнай жонцы Нінэль Каламійцавай, а таксама яго сыну і сястры.

Па версіі следчых, яны стварылі "групу", у аснове якой ляжаць "палітычныя і ідэалагічныя ўстаноўкі на падтрымку варожых РФ замежных дзяржаў, у тым ліку Украіны, і іх узброеных фарміраванняў".

Праца "групы" нібыта ажыццяўляецца за мяжой і накіраваная "супраць жыцця і здароўя расіян, бяспекі грамадства і дзяржавы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.