Анастасія Шпакоўская вырашыла распусціць гурт Naka

Анастасія Шпакоўская

Анастасія Шпакоўская / Еўрарадыё

Анастасія Шпакоўская вырашыла распусціць гурт Naka. "Ляці, мая шэрая птушачка. Бывай", — напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

"Больш не будзе Naka. Ні ў якім выглядзе. Каб рухацца далей, трэба бачыць сэнсы і мэты. Трэба адчуваць энергію і падтрымку. Нічога не засталося", заявіла заснавальніца і нязменная лідарка гурта.

Naka утварыліся ў 2004 годзе. Спярша гурт быў выключна рускамоўным і спрабаваў прарвацца на расійскі рынак, але ў сярэдзіне 2010-х знайшоў свой шлях да беларускай культуры.

У 2020 годзе Naka апынулася ў эміграцыі. Нягледзячы на тое, што музыку давялося сумяшчаць са спробамі ўладкавацца ў новых месцах і актывізмам (Шпакоўская заснавала Першую беларускую анлайн-школу), да апошняга часу гурт працягваў ствараць і запісваць песні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.