Ілля Чарапко застанецца ў гурце "Пятля прыхільнасці" на тры месяцы

Ілля Чарапко-Самахвалаў
Музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў паедзе з "Пятлёй Прыхільнасці" ва ўжо запланаваны восеньскі тур. Напярэдадні музыка казаў, што пакідае гурт і тлумачыў гэта тым, што плануе працаваць над уласным праектам.
Рашэнне ўсё ж паехаць у тур ён патлумачыў фінансавымі абавязацельствамі. Музыка застанецца з гуртом на 3 месяцы.
"Інакш на мяне павесяць пяню, а я столькі не зарабляю", — патлумачыў сваё рашэнне музыка.
З 24 кастрычніка па 30 лістапада гурт збіраецца зайграць 22 канцэрты, якія пройдуць у шэрагу гарадоў, ад Парыжа да Батумі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.