Belgee увайшоў у пяцёрку самых прадаваных новых аўтабрэндаў у Расіі

Аўтамабіль кампаніі Belgee

Аўтамабіль кампаніі Belgee / autoblog.spidersweb.pl

Аўтамабілі брэнду Belgee у жніўні 2025 года занялі пятае месца па колькасці прададзеных машын на расійскім рынку, заўважыла выданне "Белорусы и рынок". У параўнанні са жніўнем 2024-га колькасць продажаў вырасла на 124%.

У прыватнасці, за сёлетні жнівень было прададзена 7806 аўтамабіляў, а доля Belgee на расійскім рынку склала 6,39%.

У першай пяцёрцы беларуская кампанія пацясніла кітайскі Changan, які раней займаў гэтае месца. Праўда, па выніках васьмі месяцаў года Belgee саступае кітайскай аўтакампаніі і займае шостае месца, маючы 32 150 прададзеных машын.

Лідарства на расійскім рынку з вялікай перавагай захоўвае LADA, на долю якой прыпадае 22,6% рынку. За жнівень кампанія прадала 27 610 аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.