Аўтсайдар Вышэйшай лігі сенсацыйна абыграў “Нёман” у перанесеным матчы
“Маладзечна” паказала зубы / "Молодечно"
10 верасня прайшоў перанесены матч 16-га тура чэмпіянату Беларусі. Аўтсайдар Вышэйшай лігі “Маладзечна” сенсацыйна абыграў гродзенскі “Нёман” з лікам 3:2, вырваўшы перамогу на апошніх хвілінах сустрэчы.
Для “Маладзечна” гэта трэцяя перамога ў турніры. Каманда з 10 ачкамі ў скарбонцы паспрабуе навязаць барацьбу за выжыванне “Слуцку” і “Смаргоні”.
21-ы тур чэмпіянату стартуе 12 верасня.