Ці пагражаюць вучэнні ў Беларусі краінам Еўропы? Вось, што кажуць у Кіеве

Армія / ТАСС
Пагрозы ў бліжэйшых сумесных беларуска-расійскіх вучэннях для Украіны няма, заявіў кіраўнік ГУР краіны Кірыл Буданаў. Ён лічыць, што для еўрапейскіх суседзяў Беларусі гэтыя вучэнні таксама не нясуць пагрозы.
"Гэта планавыя вучэнні, і менавіта ў гэтых манёўрах зараз ніякай пагрозы няма", — сказаў ён у інтэрв’ю "Апостраф TV".
Вучэнні "Заход" пачнуцца на тэрыторыі Беларусі 12 верасня і працягнуцца да 16 верасня. Паводле дадзеных літоўскай разведкі, у вучэннях прымуць удзел да 30 тыс. беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Прычым у самай Беларусі будзе ўсяго 8 тыс., з якіх толькі 2 тыс. — расіяне.
Тым не менш, Буданаў не выключае, што канфлікт паміж Расіяй і краінамі Еўропы можа пачацца да 2030 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.