“Захад-2025”: Польшча закрывае межы, Літва ўзмацняе кантроль, а Украіна?

Іван Ступак
Апоўначы з чацвярга, 11 верасня, на пятніцу, 12 верасня Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю. У тым ліку чыгуначныя пераходы. Як заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск, гэта адказ на вучэнні "Захад-2025" у Беларусі. Але заканчэнне вучэнняў не прывядзе да аўтаматычнага адкрыцця руху праз беларуска-польскую мяжу. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі кажа, што “пераходы будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100 працэнтаў упэўненыя, што для Польшчы, для польскіх грамадзян гэта не ўяўляе ніякай пагрозы”. І ўсё гэта адбываецца на фоне шпіёнскага скандалу, справакаванага беларускімі спецслужбамі, які закрануў Венгрыю, Чэхію і Польшчу.
Што прымусіла Польшчу пайсці на закрыцё межаў, якія выявіліся пагрозы ў звязку з вучэннямі “Захад-2025”? Калі вучэнні сапраўды нясуць рэальную пагрозу суседнім краінам, то як на магчымыя выклікі рыхтуецца рэагаваць Украіна і чаму па шляху Польшчы не пайшла Літва? Пра што сведчыць выяўленая шпіёнская сетка агентаў, якія нібыта працавалі на лукашэнкаўскія спецслужбы, і ці гатовая Еўропа супрацьстаяць спецслужбам Расіі і Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украіскага Інстытута будучані, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.