Дырэктара "Мінскаблдарбуда" арыштавалі за карупцыю — СМІ

Аляксандр Майстровіч

Аляксандр Майстровіч / berezino.by

Генеральнага дырэктара дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі "Мінскаблдарбуд" Аляксандра Майстровіча арыштавалі па абвінавачанні ў карупцыі. Магчыма, ён ужо асуджаны і атрымаў тэрмін, піша "Наша Ніва".

Майстровічу 42 гады. Ён ураджэнец Вілейкі, скончыў факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ, потым вучыўся ў Інстытуце дзяржаўнай службы пры Акадэміі кіравання.

У Дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні 162 Вілейкі (філіял "Мінскаблдарбуда") мужчына адпрацаваў 17 гадоў, прайшоўшы шлях ад дарожнага майстра да кіраўніка.

"Мінскаблдарбуд" ён узначаліў у верасні 2023 года. Дакладна невядома, калі менавіта яго арыштавалі. Аднак ужо ў лютым 2025-га на прадпрыемства быў прызначаны новы кіраўнік — Максім Колесень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.