Масавыя затрыманні за карупцыю на Гомельшчыне — 18 крымінальных спраў

На Гомельшчыне выявілі карупцыйную схему / МУС
У Гомельскай вобласці выявілі буйную карупцыйную схему. Як паведамляе прэс-служба МУС, схема была звязаная з пастаўкамі змазачных матэрыялаў у арганізацыі сельскай гаспадаркі, лесанарыхтоўкі і дарожнага будаўніцтва.
Паведамляецца, што былі затрыманыя 18 чалавек. У МУС сцвярджаюць, што восем супрацоўнікаў камерцыйнай фірмы рэгулярна перадавалі хабар дзесяці службовым асобам дзяржаўных прадпрыемстваў. Узамен супрацоўнікі дзяржпрадпрыемстваў абіралі менавіта гэтую камерцыйную структуру пры закупцы аліваў для спецыялізаванай тэхнікі.
Па выніках выкрытай схемы пачалі 18 крымінальных спраў. Назвы прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў схеме, не называюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.