У Беларусь прыляцелі чарговыя расійскія знішчальнікі Су-30СМ2

Чарговыя расійскія знішчальнікі прыбылі ў Беларусь / "Ваяр"
14 жніўня ў Беларусь прыбыла чарговая партыя расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2.
"Самалёты атрыманыя ў рамках вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй для павышэння магчымасцяў Ваенна-паветраных сіл для гарантавання бяспекі Беларусі ў паветранай прасторы", — заявілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Папярэдняя партыя гэтых знішчальнікаў прыбыла ў Беларусь сёлета ў траўні.
У 2017 годзе Беларусь заключыла кантракт на закупку расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ. Згодна з ім у нашы краіну Расія павінна была паставіць 12 самалётаў. Першае звяно (чатыры самалёты) атрымала ў лістападзе 2019-га 61-я знішчальная авіяцыйная база ў Баранавічах.






Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.