На вучэннях "Захад-2025" адпрацуюць "планаванне выкарыстання ядзернай зброі"

Міністр абароны Віктар Хрэнін

Міністр абароны Віктар Хрэнін / "Ваяр"

На вайсковых вучэннях "Захад-2025" будзе адпрацоўвацца ядзерны складнік. Самі вучэнні пройдуць з 12 да 16 верасня.

13 жніўня Аляксандр Лукашэнка прыняў міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з закрытым дакладам. На сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, абмяркоўвалася падрыхтоўка беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2025", аператыўная абстаноўка ля межаў Беларусі і гатоўнасць рэагаваць на ўзніклыя пагрозы.

Пасля гэтай сустрэчы Хрэнін і паведаміў, што на вучэннях адпрацуюць "планаванне выкарыстання ядзернай зброі і "Арэшніка". Паводле яго, гэта важны элемент стратэгічнага стрымлівання праціўніка.

"Мы бачым абстаноўку на нашай заходняй, паўночнай мяжы і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і вайсковай актыўнасцю", — перадае БЕЛТА словы міністра абароны.

Раней прадстаўнікі сілавога блоку Беларусі заяўлялі, што комплекс "Арэшнік" будзе размешчаны ў нашай краіне да канца 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.