596 беларусаў падпісалі кантракт за расійскім войскам за паўгода

Вайна ва Украіне, ілюстрацыйнае фота / ria.ru
За першыя шэсць месяцаў 2025 года як мінімум яшчэ 596 грамадзян Беларусі падпісалі кантракт з Узброенымі Сіламі Расіі. Пра гэта паведамляе ўкраінскі праект "Хачу жыць", які прыводзіць пайменны спіс наёмнікаў.
Раней гэты праект ужо публікаваў спіс з 742 беларускіх наймітаў, якія ваявалі ці працягваюць ваяваць супраць Украіны. Паведамлялася, што як мінімум 96 чалавек з іх загінулі.
У Беларусі існуе крымінальны артыкул за наёмніцтва (арт. 133 КК РБ), які прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Аднак з 2014 года беларускія ўлады не пачалі ніводнай крымінальнай справы супраць нашых суайчыннікаў, якія ваююць на расійскім баку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.