У Мінску шукаюць гвалтаўніка (фотаробат)
У чатырох згвалтаваннях, якія былі здзейсненыя ў розных раёнах Мінска, падазраюць аднаго чалавека.
Аддзелам па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС усталёўваецца асоба чалавека, якога падазраюць у здзяйсненні чатырох згвалтаванняў. Гаворка ідзе пра нераскрытыя злачынствы 2002, 2003, 2004 і 2014 гадоў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўпэўненыя, што да іх датычны адзін і той жа чалавек.
Усе злачынствы былі здзейсненыя па адной і той жа схеме. Невядомы нападаў на маладых жанчын (у адным выпадку ахвярай стала непаўнагадовая) у бязлюдным месцы познім вечарам ці ўначы. Нападнік ішоў за сваімі ахвярамі, потым даганяў, пачынаў размову, спрабаваў знаёміцца. Далей злачынец хапаў жанчын за горла, збіваў з ног і збіваў, наносячы моцныя ўдары па целе і галаве, пасля гэтага гвалтаваў.
З паказанняў пацярпелых вылучаныя прыкметы злачынцы. Яны досыць агульныя. Прыкладны ўзрост — 35-45 гадоў (на цяперашні час), рост — каля 170 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя цёмныя кароткія, твар авальны. Ва ўсіх выпадках быў апрануты ў цёмную вопратку, у двух выпадках — ў джынсы, у залежнасці ад надвор’я насіў цёмную вязаную шапку. Пры гэтым пацярпелыя адзначалі агульны неахайны выгляд гвалтаўніка, ад яго ішоў непрыемны пах. Ёсць здагадка, што злачынец можа быць жыхаром прыватнага дома.

На аснове апісанняў гвалтаўніка намаляваны яго партрэт. Любая інфармацыя будзе праверана і прапрацавана. Кантактныя тэлефоны для сувязі: 8 (017) 239-47-51, 8 (044) 751-09-98. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.
Фота: GETTY IMAGES