У Мінску рабочы упаў з пятага паверха і загінуў

У Мінску рабочы упаў з пятага паверха і загінуў

У Мінску рабочы упаў з пятага паверха і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 3 траўня на вуліцы Баграціёна. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, мужчына выпаў з будаўнічай люлькі падчас правядзення работ на фасадзе будынка. Яму было 46 гадоў.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Вывучаецца дакументацыя, прызначаны экспертызы.