У Мінску пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Таміслава Нікаліча

У чацвер, 18 траўня, у Мінску пройдзе сустрэча кіраўніка Беларусі і прэзідэнта Сербіі. Таміслаў Нікаліч наведвае нашу краіну з працоўным візітам. Як інфармуе прэс-служба беларускага лідара, падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Лукашэнка і Нікаліч абмяркуюць беларуска-сербскія адносіны, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, падвядуць вынікі супрацоўніцтва за некалькі апошніх гадоў.
Анансавана, што кіраўнік Беларусі ўзнагародзіць прэзідэнта Сербіі ордэнам Дружбы народаў — за значны ўнёсак ва ўмацаванне міру, сяброўскіх адносін паміж краінамі.
Цікава, што Нікаліч скарыстаўся звычайным рэйсам авіякампаніі Lufthansa Франкфурт — Мінск.