У Мінску прайшоў традыцыйны восеньскі паўмарафон

На старце мінскага паўмарафона / Telegram
У Мінску прайшоў традыцыйны восеньскі паўмарафон. Сёлета ў ім паўдзельнічалі 25 тысяч чалавек. А вось геаграфія даволі сціплая — усяго 15 краінаў.
Забегі пачыналіся на вуліцы Кірава ля стадыёна "Дынама". Фініш — на самой арэне. У праграме былі дыстанцыі ў 10,5 км і паўмарафон, а таксама эстафета (3 па 5 км 6,097 км) і сямейныя забегі на розныя адлегласці.
Мінскі паўмарафон-2025 праходзіць у Дзень беларускага пісьменства — але на медалях няма ні слова па-беларуску. Вось такі парадокс цяперашняй Беларусі: дзень ёсць, а беларускага пісьменства няма.
Таксама ўдзельнікі забегаў скардзяцца на рэкламу, якой перанасычаныя медалі і стужкі. Тут і "Беларуськалій", і "ДабраFON" (дабрачынная праграма букмекерскай кампаніі FONBET), і VISA Extra. "Я што, бягу ў крэдыт?" — задае рытарычнае пытанне адзін з бегуноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.