У Мінску прадавец крала грошы з банкаўскіх картак

У Мінску неўзабаве можа пачацца суд над прадаўцом адной з крамаў. Жанчына крала грошы з чужых банкаўскіх рахункаў.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, у траўні-чэрвені 2014 года прадавец завалодала рэквізітамі банкаўскіх плацёжных картак дзясяткаў людзей. Пасля, выкарыстоўваючы атрыманыя дадзеныя, яна аплачвала розныя паслугі праз інтэрнэт. Праваахоўнікі сабралі доказы пра 80 фактаў яе злачыннай дзейнасці. Пацярпелымі па крымінальнай справе праходзяць 37 чалавек.

Жанчыне выстаўленае абвінавачанне па артыкуле "крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, спалучаны з несанкцыянаваным доступам да камп'ютэрнай інфармацыі". Матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Фота — Fotolia