У Мінску невядомыя атруцілі катоў
На месцы здарэння / Telegram
У Мінску невядомыя атруцілі катоў. Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння ў Зялёным Лузе, піша minsknews.by.
Трупы двух катоў знайшлі ў сераду каля аднаго з жылых дамоў на Лагойскім тракце. Побач былі рассыпаныя ружовыя гранулы. Мясцовыя жыхары палічылі, што гэта атрута для пацукоў. Яны ўжо напісалі заяву ў міліцыю.
Хто і для чаго рассыпаў меркаваную атруту, пакуль невядома. У ЖКГ Савецкага раёна кажуць, што з грызунамі не змагаліся.
За жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі прадугледжана нават крымінальная адказнасць. Суды па такіх справах праходзяць нярэдка.