У Мінску на праезную частку зваліўся каток (фота)

31 жніўня ў Мінску адбылося незвычайнае здарэнне: на скрыжаванні з кругавым рухам у раёне праспекта Ракасоўскага і вуліцы Ванеева перакуліўся каток.

Як піша onliner.by, як ДТЗ падзею ніхто не афармляў, інспектараў ДАІ не выклікалі. Тэхніку эвакуіравалі самастойна. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў.

Па словах відавочцаў, каток перавозілі на нейкім прычэпе і ён зваліўся з яго на праезную частку. Потым да месца здарэння прыбыла іншая тэхніка. На яе пагрузілі пашкоджаны каток і звезлі.

Фота: onliner.by