(Не)спекулятыўная інфляцыя: чаму кошты на прадукты не слухаюцца чыноўнікаў

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
“Прадуктовая” інфляцыя пабіла ўсе прагнозныя паказчыкі і выскачыла ў ліпені за 11%. Для тых, каму гэтая фраза ні пра што не кажа, можна патлумачыць проста: цэны на прадукты імчаць наперад, як хуткасны цягнік. Але, калі верыць кіраўніку Нацбанка Галоўчанка, то нічога страшнага няма, кошты “не разганяюцца”, а інфляцыя “не носіць спекулятыўны характар”. Што б гэта ні азначала, але відаць яно мусіла супакоіць беларусаў. Толькі не вельмі атрымліваецца. Бо нават калі ў краму не хадзіць і не палохацца коштамі, то можна паспрабаваць набыць сабе жыллё…
Што “разганяе” інфляцыю і чаго чакаць бліжэйшым часам? Навошта Зянковіч вырашыў распачынаць гэтую справу і ці не асцерагаецца помсты з боку рэжыма? Чаму так рэзка падаражэў квадратны метр жылля і як хутка рэжым нацыяналізуе камерцыйныя банкі? Што адбываецца на рынку валют і як на курс долара можа паўплываць вынік сустрэчы Трампа і Пуціна? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.