БАТЭ упершыню з мая здабыў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі

Барысаўчане перарвалі дзесяціматчавую серыю без перамог

Барысаўчане перарвалі дзесяціматчавую серыю без перамог / БАТЭ

16 жніўня матчам у Барысаве працягнуўся 18-ы тур у Вышэйшай лізе. БАТЭ абыграў аўтсайдара з Маладзечна — 2:1 — і перарваў сваю антырэкардную серыю без перамог у 10 гульняў запар.

У Наваполацку “Нафтан” буйна абыграў “Віцебск” — 3:0.

А ў Жодзіне “Тарпеда-БелАЗ” на апошніх хвілінах матчу здолела вырваць нічыю ў гульні супраць “Слуцка”. Матч скончыўся з лікам 2:2.

18-ы тур завершыцца 17 жніўня сустрэчамі “Мінска” супраць “Іслачы”, а лідыруючы “МЛ Віцебск” прыме брэсцкае “Дынама”.

Гульня мінскага “Дынама” і “Нёмана” перанесена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.