У Гомельскай вобласці на дарогу нанеслі разметку, якая свеціцца
У Гомельскай вобласці на дарогу нанеслі разметку, якая свеціцца
На Гомельшчыне на дарогу нанеслі разметку, якая свеціцца. Гэта зрабілі на дарозе Р-31 "Бабруйск - Мазыр - мяжа Украіны" у рамках эксперыменту.
Днём разметка "зараджаецца" ад сонца ці фар, а ўначы выпраменьвае мяккае зялёнае свячэнне, робячы дарогу бачнай без дадатковага асвятлення.
Пасля заходу гэтая люмінесцэнтная разметка можа гарэць да 10 гадзін, паказваючы кіроўцам, дзе размяшчаюцца пешаходныя пераходы або небяспечныя павароты.
Гэта першы такі эксперымент у Беларусі.