Пра нямецкія гумвізы, культурніцкую дыпламатыю і Мюнхенскі фэст— эфір

Хрысціна Дарапей

Хрысціна Дарапей / Еўрарадыё

На фоне пагаршэння сітуацыі з міграцыйным заканадаўствам у шэрагу краін Еўрасаюза і ЗША рашэнне Германіі прыпыніць выдачу гуманітарных віз выглядае не больш, чым непрыемным момантам. Але насамрэч ён можа мець непрыемныя, а часам і катастрафічныя наступствы для беларусаў, якія шукаюць магчымасці выехаць з краіны з-за пераследу. Але насуперак усім гэтым пагаршэнням беларусы не апускаюць рукі і працягваюць рабіць сваю беларускую справу: праз прасоўванне нашых інтарэсаў, праз культурніцкую дыпламатыю.

Што стала нагодай для такога рашэння ўладаў Германіі наконт гумвіз і якіх “сюрпрызаў” чакаць далей? Як за пяць гадоў у эміграцыі змяніўся стан культуры і культурніцкага менеджэменту і ці ёсць чым хваліцца? Ці адбудзецца сёлета на мюнхеншчыне ІV беларуска-нямецкі фэстываль культуры Minsk x Minga і з якой праграмай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэту Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.