У ціхім кутку Мінска хочуць знесці швейную фабрыку і пабудаваць жыллё

Само прадпрыемства пераедзе за горад

Само прадпрыемства пераедзе за горад / realt.by

У бліжэйшы час улады Мінска плануюць знесці швейную фабрыку "Алеся", а на яе месцы пабудаваць жыллёвы комплекс. Пра гэта мінчукам распавёў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.

Па яго словах, горад плануе актыўна асвойваць тэрыторыю па вуліцы Старавіленская, 131.

— Тут у будучыні прадугледжваецца жыллёвая забудова. Сама фабрыка будзе вынесена за межы горада Мінска, — заявіў чыноўнік.

Паводле інфармацыі Realt.by, у 2024 годзе побач з фабрыкай знеслі два старыя жылыя дамы, на месцы якіх ужо будуецца шматпавярхоўка. Лёс фабрыкі абмяркоўвалі 7 гадоў таму. Паводле плана ўладаў горада, пад знос павінна пайсці не толькі фабрыка "Алеся", але і прыватныя дамы, складскія памяшканні "Мілавіцы" і некаторыя іншыя прамысловыя аб’екты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.