У Віцебску пабудуюць аквапарк на месцы закінутага прадпрыемства
Яго плошча будзе не менш за 3,5 тысячы квадратных метраў / vitbichi.by
У Віцебску, на вуліцы Пятруся Броўкі 13А, знясуць вытворчыя карпусы і пабудуюць шматфункцыянальны цэнтр забаў агульнай плошчай каля 14 000 квадратных метраў.
Там жа будзе і аквапарк, плошча якога будзе не менш за 3,5 тысячы квадратных метраў. Адначасова ён зможа прыняць 1,3 тысячы наведвальнікаў, а дзённая прапускная здольнасць складзе каля 3,2 тысячы чалавек.
Этап праектавання прадоўжыцца ад года да паўтары, пасля чаго падрадчык зможа непасрэдна прыступіць да будаўніцтва комплексу.