Толькі кожная трэцяя машына ў Беларусі ездзіць з тэхаглядам

Аўтамабіль

Аўтамабіль / pixabay.com

З 4,3 млн транспартных сродкаў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, толькі 1,5 млн прайшлі тэхагляд, вынікае з матэрыялу, размешчанага на сайце "Белтэхагляд".

"Ва ўстаноўленым парадку выдадзена 1 510 315 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху або 34,5% ад агульнай колькасці зарэгістраванага парку", — гаворыцца ў артыкуле.

Гаворка ідзе не толькі аб аўтамабілях, але і аб матацыклах, і нават аўтобусах. У Беларусі аўтаўладальнік, які не прайшоў тэхагляд, можа атрымаць штраф да трох базавых велічынь. А калі паўторна сядзе за руль без тэхагляду — да пяці базавых велічынь.

Тэхагляд — гэта не фармальнасць. У 2024 годзе спецыялісты выявілі больш за 350 тыс. непаладак у транспартных сродках, уладальнікі якіх усё ж прыехалі на дыягностыку. Большасць з гэтых непаладак прыпадае на працу тармазных сістэм (больш за 40%), а таксама светлавых прыбораў і рухавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.