У мінскім “Дынама” футбалістам на 50% зразаюць заробак — журналіст Татур

Міністр спорту працягвае актыўную дзейнасць

Міністр спорту працягвае актыўную дзейнасць / "Динамо-Минск"

Паводле інфармацыі журналіста Уладзіслава Татура, футбалістам мінскага “Дынама” зразаюць заробак на 50%. Вясной СМІ паведамлялі, што міністр спорту Сяргей Кавальчук загадаў затрымліваць заробкі ў камандзе, каб пакараць гульцоў за дрэнныя вынікі. Таксама каманду зачынялі на базе ў Стайках.

Нагадаем, што дзеючы чэмпіён Беларусі ў Вышэйшай лізе на 13 ачкоў адстае ад лідара “МЛ Віцебск”. Быў скасаваны кантракт з галоўным трэнерам. Клуб няўдала выступіў у еўракубках.

Міністр спорту актыўна ўмешваецца ў справы “Дынама”, фактычна кіруючы ім у ручным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.