Спякота крыху спадзе, будуць дажджы з навальніцамі. Надвор’е на 18–20 жніўня

Минск

Уначы 18 жніўня месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы / Euroradio

18 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, удзень пераважна без ападкаў. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +7..+13°С, максімальная ўдзень +18..+24°С.

19 жніўня удзень будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +6..+11°С, месцамі да +13°С, максімальная ўдзень +19..+26°С

20 жніўня удзень у многіх раёнах Беларусі характар надвор’я будзе вызначаць франтальная мяжа, што перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі на поўначы, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі прагрымяць навальніцы.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы +7..+13°С, максімальная ўдзень ад +19°С на поўначы да +28°С на паўднёва-захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.