Жыхара Рэчыцкага раёна аштрафавалі за мацерную налепку на аўто
Аўтамабіль у Рэчыцы / канал сілавікоў
Налепка, якую аўтаўладальнік, верагодна, палічыў прыкольнай, сталася прычынай штрафу. Пра гэты выпадак паведамляе адзін з каналаў сілавікоў.
Інспектары ДАІ ў Рэчыцы спынілі машыну 30-гадовага мясцовага жыхараІх увагу прыцягнуў нецэнзурны надпіс на аўтамабілі. Гэта была налепка "Зяць, нех***й узяць".
На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Таксама на мужчыну склалі іншыя пратаколы за парушэнні правілаў дарожнага руху.