Брытанцы здымаюць працяг фільма пра беларускія дэмсілы

Постэр фільма "Выпадковая прэзідэнтка" / Martin Herring and Mike Lerner
Здымаецца працяг дакументальнага фільма Accidential President (“Выпадковая прэзідэнтка”), прысвечанага ўнутранаму крызісу ў Беларусі і працы дэмсіл.
Пра гэта стала вядома падчас культурных мерапрыемстваў, прысвечаных пяцігоддзю 2020 года. Новы фільм засяродзіцца на падзеях апошніх двух гадоў, трапіць туды і момант с вызваленнем Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў.
Мінулы фільм выйшаў у 2024 годзе, а здымаўся ён чатыры гады брытанскімі рэжысёрамі Марцінам Херынгам і Майкам Лернерам. У ім распавядаецца як паўстаў Офіс Святланы Ціханоўскай, з якімі выклікамі ён сутыкнуўся, пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і пачаткам паўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Рэцензію на фільм “Выпадковая прэзідэнтка” можна пачытаць тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.