На 10-15% выраслі кошты на арэнду кватэр у Мінску з пачатку года

Дом, ілюстрацыйнае фота

Дом, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Ад пачатку 2025 года кошт арэнды жылля ў Мінску вырас на 10-15 адсоткаў. Пра гэта паведамляе агенцтва "Твая сталіца".

Прадстаўнікі агенцтва патлумачылі гэта наплывам арандатараў з-за мяжы — з Расіі ды краін СНД. У сувязі з гэтым з пачатку лета прапанова на сталічным рынку арэнды крыху панізілася.

"Збольшага такія арандатары жадаюць правесці цёплы час года ў Беларусі, павольна адпачыць, вырашыць свае пытанні, напрыклад са здароўем, дый проста змяніць абстаноўку", — цытуе sb.by словы эксперта.

У 2024-м кошт арэнды вырас на 10-15%, сёлета — яшчэ на столькі ж.

Таксама на рост арэнды, на думку спецыялістаў, паўплывала ўмацаванне беларускага рубля да долара і рост заробкаў насельніцтва. Да таго ж, з рынку паступова вымываюцца самыя бюджэтныя варыянты — так званыя "бабуліны кватэры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.