Прадукты ў крамах: што танней у Польшчы, а што — у Беларусі

Што танней у Польшчы, а што — у Беларусі

Што танней у Польшчы, а што — у Беларусі / Office Life

Беларуская прапаганда рэгулярна выпускае сюжэты пра тое, як дрэнна жывецца ў Польшчы. Маўляў, цэны растуць, а паліцы крам пусцеюць.

У Беларусі, на думку чыноўнікаў і той жа прапаганды, усяго ў дастатку і кошты вельмі нават справядлівыя (гэта значыць адрэгуляваныя).

Еўрарадыё вырашыла параўнаць цэны на прадукты ў Беларусі і Польшчы і высветліць, дзе хадзіць у краму больш выгадна. Для параўнання мы ўзялі папулярныя гандлёвыя сеткі абедзвюх краін: "Еўраопт" і "Бедронка" (без уліку акцый і зніжак).

Дзе танней купіць мяса?

Фарш папулярны паўфабрыкат як у Беларусі, так і ў Польшчы. Для параўнання возьмем свіны.

У польскай краме часцей за ўсё ён прадаецца па 500 грамаў і каштуе 13,49 злотых (10,95 рубля па курсе Нацбанка на 25 чэрвеня 2025 года).

Глядзім беларускі фарш. Расфасавана таксама па 500 грамаў, 100% свініны ў складзе і кошт — 10,16 рубля.

Аказалася, амаль аднолькава.

Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Цэны на фарш
Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Параўнанне коштаў на курыцу

З рыбай справы ідуць прыкладна гэтак жа. Да прыкладу, 150 грамаў слабасалёнага ласося для бутэрбродаў у Польшчы абыдзецца вам у 18 злотых (14,55 рубля), а ў Беларусі вам давядзецца аддаць 13,95 рубля.

Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Цэны на рыбу ў Беларусі і ў Польшчы

Розніца на карысць "Еўраопта" — на 60 капеек.

Што з гароднінай?

За кіло памідораў у польскай "Бедронцы" вы заплаціце 13 злотых (10,50 рубля), куды танней купляць мясістую гародніну ў беларускім "Еўраопце" — 6,95 рубля.

Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Дзе танней памідоры?

Прыкладна такая ж сітуацыя і з агуркамі: 10,50 рубля ў Польшчы супраць 7,79 у Беларусі.

Рэпчаты лук усё ж танней купляць у Польшчы: за кіло вы аддасце 5 злотых (4 рублі), а ў Беларусі — 5,35 рубля.

Як і салодкі чырвоны перац больш выгадны ў Польшчы: тут за кілаграм вы заплаціце 11 злотых (8,90 рубля), у Беларусі ён каштуе амаль на паўтара рубля даражэй — 10,31.

Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Перец дешевле в Беларуси

Танней у Польшчы аказалася купіць і мытую бульбу: 4,50 злотага (3,65 рубля) у "Бедронцы" супраць 5 рублёў у "Еўраопце".

А дзе выгадней садавіна?

Беларускія яблыкі сёлета не ўрадзіліся, адны пабіў мароз, а тыя, што засталіся, прадалі ў Расію. Таму давялося завозіць з Польшчы.

Вось што мы цяпер маем з коштамі. У Польшчы свае яблыкі прадаюць па 4,66 злотага за кіло (3,77 рубля), і тыя ж польскія яблычкі ў беларускіх крамах каштуюць амаль удвая даражэй — 6,89 рубля.

Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Яблоки в Беларуси стоят в два раза дороже, чем в Польше

Грушу "Канферэнцыю" крыху больш выгадна купляць у Польшчы: 10 злотых (8,10 рубля) у "Бедронцы" і 8,35 рубля ў"Еўраопце".

Кіло бананаў у Польшчы абышлося б вам у 7 злотых (5,6 рубля), у Беларусі — у 7 рублёў. Розніца-20%.

Польская малочка супраць беларускай

Масла ў Польшчы таксама каштуе даражэй, чым у Беларусі: за двухсотграмовы кавалачак у "Бедронцы" вы заплаціце 9 злотых (7,2 рубля), у "Еўраопце" гэты ж прадукт каштуе 5,84 рубля.

Кефір у Польшчы ўдвая даражэйшы: 3,39 злотага (2,75 рубля) за 400 грам супраць 1,33 рубля за 500 грамаў.

Кошт 200 грамаў смятаны ў польскай краме - 2,79 злотага (2,3 рубля), у беларускай 180 грамаў каштуе 1,88 рубля.

Хлеб, крупы і макароны

Крупы таксама больш выгадна купляць у Беларусі: напрыклад 400 грамаў грэчкі ў Польшчы каштуе 3,69 злотага (2,99 рубля), а кілаграм крупы ў Беларусі можна купіць ад 2 рублёў.

Калі ўзяць макароны Barilla, то кошт за кілаграм у Польшчы крыху меншы, чым у Беларусі: 11,49 злотага (9,31 рубля) супраць 10,47 рубля.

Продукты в магазинах: что дешевле в Польше, а что — в Беларуси
Макароны італьянскай маркі танней купіць у Польшчы

Цэны на хлеб вельмі розныя, але ў сярэднім 400 грам у Польшчы будзе каштаваць каля 3 рублёў, у Беларусі можна знайсці і да 2 рублёў.

Літр сланечнікавага алею вы купіце ў "Бедронцы" за 8 злотых (6,48 рубля), той жа аб'ём у Беларусі каштуе на 50 капеек даражэй — 6,94 рубля.

Што ў выніку?

Цэны на прадукты ў Беларусі і Польшчы нельга назваць аднолькавымі. Напрыклад, у Польшчы больш выгадна купляць садавіну і некаторую гародніну.

У Беларусі нашмат танней каштуюць крупы і малочка.

Але ўлічваючы тое, што сярэдні заробак у Польшчы да выліку падаткаў складае 8617 злотых (6986 рубля), а ў Беларусі — 2652 рублі, то можна ўявіць, колькі застанецца грошай у паляка пасля паходу ў краму за прадуктамі, а колькі — у беларуса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.