За паўгода ў Беларусі канфіскавалі больш за 300 таксовак

Таксоўка, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У Беларусі канфіскавалі ўжо 307 легкавых аўтамабіляў, бо яны не былі ўключаныя ў рэестр аўтамабільных перавозак. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінтрансу.
Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах пачаў дзейнічаць у Беларусі ў лістападзе 2024-га. Перавозкі на машынах, не ўключаных у рэестр, лічацца незаконнымі.
Па стане на 28 ліпеня ў нашай краіне было зарэгістравана больш за 26 тыс. таксовак. У рэестры налічваецца 5,5 тыс. перавозчыкаў аўтамабілямі-таксі, а таксама 37 тыс. кіроўцаў.
Па стане на 1 лістапада 2024 года у рэестры было 245 дыспетчараў (у тым ліку 156 дыспетчараў таксі), 4,6 тыс. перавозчыкаў (у тым ліку больш за 3,1 тыс. перавозчыкаў таксі), а таксама 26 тыс. кіроўцаў (у тым ліку 13,9 тыс. кіроўцаў таксовак). Таксама ў ім было зарэгістравана 22,4 тыс. транспартных сродкаў, у тым ліку амаль 12,5 тыс. аўтамабіляў-таксовак.
Самай буйной кампаніяй на беларускім рынку з'яўляецца служба "Яндэкс Таксі". Сёлета ў траўні сваю службу таксовак запусціў аператар А1. А летам пра хуткі выхад на рынак таксовак паведаміла кампанія Wildberries.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.