У справе вызвалення палітвязняў мяч цяпер на баку Мінска

Франак Вячорка / Еўрарадыё
У справе вызвалення палітвязняў мяч цяпер на баку Мінска. Такую заяву па выніках кансультацый з партнёрамі з Дзярждэпу ЗША і Белага дома зрабіў Франак Вячорка, першы дарадца Святланы Ціханоўскай.
"Верым у тое, што будуць добрыя навіны ўжо ў найбліжэйшы час. Але гатовыя і да негатыўнага сцэнару. Паглядзім, чым скончыцца Аляска", — дадаў ён.
На гэты момант вядомыя не ўсе дэталі перамоваў Трампа і Пуціна ў Анкорыджы на Алясцы. Але выглядае, што Беларусь і, у прыватнасць, магчымае вызваленне зняволеных праціўнікаў Лукашэнкі прэзідэнты ЗША і Расіі не абмяркоўвалі. Гэтае пытанне застаецца ў межах беларуска-амерыканскіх адносінаў.
Напярэдадні перамоваў прэзідэнт ЗША звязаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны абмеркавалі вызваленне беларускіх палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.