Вольскі аб'явіў пра вяртанне "Крамбамбулі"
Вяртанне "Крамбамбулі" / t.me/lavonvolski/
Лявон Вольскі аб'явіў пра вяртанне гурта "Крамбамбуля". З нагоды 10-гадовага юбілею альбома "Чырвоны штраль" у Вільні пройдзе вялікі канцэрт. Ён запланаваны на 31 траўня.
"Святкуйма разам!", — заклікае Вольскі. Ужо можна набываць квіткі.
"Крамбамбуля" была заснавана Лявонам Вольскім ў 2001 годзе ў Мінску. Вядомыя хіты — "Госці", "Турысты". Альбом "Чырвоны штраль" выйшаў у 2015-м, ён прысвечаны партызанскай тэматыцы.