Graj-2025: ад Naviband і Крамбамбулі да :B:N: і Sw@da x Niczos — эфір

Афіша фестываля

Афіша фестываля

5 верасня варшаўская Progresja ператворыцца ў эпіцэнтр беларускай музыкі. Бо менавіта там сёлета адбудзецца чацвёрты фестываль Graj, які збярэ нашых улюбёных выканаўцаў: Naviband, Крамбамбуля, Петля Пристрастия, Biaz Nazvy (:B:N:). Але гэта яшчэ не ўсё! Спецыяльны госць — падляскі дуэт Sw@da x Niczos. Карацей, гарантавана будзе горача.

Ці не змянілася з часам ідэя фэста і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і да сёння даводзіцца) сутыкацца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Чым адметны сёлетні фэст і якія сюрпрызы рыхтуюць наведвальнікам арганізатары і музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гурта Volski Лявон Вольскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.