Wildberries у Мінску запускае бэта-тэставанне свайго таксі
Першымі карыстальнікамі сэрвісу стануць кліенты маркетплэйса Wildberries / myfin.by
5 ліпеня Wildberries запускае бэта-тэставанне новага сэрвісу таксі ў Мінску, паведамілі ў кампаніі рэсурсу “Кропка”. Першымі карыстальнікамі сэрвісу стануць кліенты маркетплэйса Wildberries, якія ацэняць працу прыкладання і яго функцыянальнасць у рэальных умовах.
Служба выкарыстоўвае ўласную навігацыйную сістэму, распрацаваную кампаніяй.
Стаць бэта-тэстарам новай паслугі можа любы кліент маркетплэйса — для гэтага дастаткова пакінуць заяўку, якая будзе апрацавана ў парадку чаргі.