А1 дадаў у свой сэрвіс таксі абхазскую мову, але "забыўся" пра беларускую

Якія мовы ёсць у аплікацыі таксі ад А1 / euroradio.fm
“Нацыянальнае таксі” без беларускай мовы. Замест яе ў новым сэрвісе А1 ёсць і ўзбекская, і абхазская і нават баснійская.
Адсутнасць беларускай мовы ў тым, што аператар называе “нацыянальным сэрвісам таксі”, у сацсетках абмяркоўваюць нават больш, чым цэны (якія дастаткова высокія).
Прынцып выбару моў у А1 пакуль не тлумачылі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.