У Мінску на курсы польскай мовы прыходзяць з праверкамі
Адукацыя / pixabay.com
Наглядчыкі з Міністэрства адукацыі пачалі прыходзіць з рэйдамі на курсы польскай мовы. Пакуль што вядома, што такія праверкі праходзяць у Мінску.
Падставай для рэйду называюць парушэнні Закона аб рэкламе.
Згодна з патрабаваннямі пункта 2 артыкула 20 гэтага закона, рэклама пра навучанне за межамі Беларусі дапускаецца толькі пры наяўнасці ў рэкламадаўца ўзгаднення Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым шэраг курсаў польскага рэкламуюць сваю дапамогу ў паступленні ў замежныя ВНУ.
Ці праходзяць праверкі за межамі Мінска, Еўрарадыё пакуль невядома.