У Мінску кабачкі прадаюць у паўтара разы даражэй за ананасы

Кабачок

Летам у сезон кабачкі дарам ніхто браць не жадае / pixabay.com

У Мінску знайшліся кабачкі, якія прадаюцца ў паўтара разы даражэй за ананасы. На дзіўныя кошты звярнулі ўвагу ў сталічнай краме. Там кілаграм кабачка каштуе 17,99 рублёў, тады як побач ляжыць ананас па 10,89 рубля за кілаграм.

У каментарыях да відэа пішуць, што кабачок можна знайсці ў Мінску і па 10 рублёў.

Раней у інтэрнэце расказвалі пра беларускую бульбу, якую ў Магілёве прадавалі даражэй за іранскія кавуны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.