У Мінску груба затрымліваюць удзельніц "Жаночага маршу"

Плошча Свабоды / Еўрарадыё
У Мінску сілавікі груба затрымліваюць удзельніц "Жаночага маршу". А 15:00 каля 200 дзяўчат сабраліся на плошчы Свабоды.
Людзі ў цывільным і зялёнай форме сталі іх затрымліваць. Дзяўчаты стаяць у счэпцы. Карэспандэнт Еўрарадыё перадае, што паміж удзельніцамі акцыі і сілавікамі пачалася сапраўдная цісканіна. Зараз на плошчы знаходзяцца пяць аўтазакаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.