У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі

Памятныя міліцэйскія знакі ў Мінску / з акаўнту ў Фэйсбуку
У Мінску зніклі памятныя знакі ў гонар міліцыі.
Яны былі ўсталяваныя ў скверы на вуліцы Гамарніка. Гэта былі чорныя гранітныя пліты з гравіроўкай. Яны прысвячаліся розным міліцэйскім структурам: Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, патрульна-паставой службе, крымінальнаму вышуку. Як адзначалі мясцовыя жыхары, выглядалі гэтыя знакі як жалобныя.
Цяпер іх прыбралі, заўважыла выданне "Позірк".
Алею заклалі 17 лістапада 2023 года. Гэтая падзея была прымеркаваная да стагоддзя з дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.