У Мінску дашчэнту згарэў аўтобус МАЗ
Аўтобус МАЗ гарыць у Мінску / Еўрарадыё
У Мінску за некалькі хвілінаў згарэў пасажырскі аўтобус МАЗ. Гэты экземпяр спыніўся назаўжды на скрыжаванні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка, каля бізнес-цэнтра "Норд".
Агонь з'явіўся ў маторным адсеку. Аўтаматычная сістэма тушэння не дала рады, і пажар за лічаныя хвіліны распаўсюдзіўся па ўсім салоне. Выратавальнікі прыехалі, калі ратаваць аўтобус было ўжо позна.
Па стане на 17:20 мінскага часу ДАІ перакрыла рух па Лагойскім тракце з боку мінскай кальцавой у напрамку Плошчы Якуба Коласа.
Апошнія месяцы паведамленні пра пажары ў аўтобусах МАЗ рэгулярна паступалі з розных гарадоў Расіі. У Санкт-Пецярбургу праз гэтыя ўзгаранні на пэўны час нават прыпынялі эксплуатацыю МАЗаў.
Завод быццам бы вырашыў праблему. Але нешта ўсё роўна пайшло не так.