У Мінску ахоўнік, каб скрасці планшэт, закрыў камеру шапкай (відэа)
Сталічная міліцыя раскрыла крадзеж у адным з адміністрацыйных будынкаў.
У Мінску ў офісе, які знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку ў Партызанскім раёне, знік планшэт. Яго ўладальнік распавёў, што гэта быў падарунак жонкі на Новы год. Ляжаў планшэт на паліцы працоўнага стала.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, высветлілася, што да крадзяжу мае непасрэднае дачыненне 40-гадовы ахоўнік будынка. Ён скарыстаўся запаснымі ключамі і падчас дзяжурства патрапіў у офіс. Каб камера не зафіксавала момант знікнення планшэта, мужчына закрыў аб'ектыў відэакамеры... шапкай.
Падчас разбіральніцтва высветлілася, што яшчэ адзін супрацоўнік офіса пазычыў гэтаму ахоўніку планшэт, а той яго не вяртаў. Аказалася, што ён паспеў яго прадаць свайму брату. Па фактах крадзяжу і махлярства распачатая крымінальная справа.
Відэа: guvd.gov.by