У Мінску адключаюць ацяпленне
Радыятар у кватэры / pixabay.com
"Мінскія цеплавыя сеткі" завяршаюць ацяпляльны сезон у сталіцы і "пераводзяць сістэмы цеплазабеспячэння на летні рэжым працы для ўсіх катэгорый спажыўцоў", распавялі на прадпрыемстве "Мінскэнерга". Рашэнне адключыць ацяпленне напярэдадні прыняў Мінгарвыканкам — з улікам пацяплення і далейшага спрыяльнага прагнозу надвор'я.
Адзначым, што летась ацяпленне ў Мінску адключылі на пару тыдняў раней — у сярэдзіне красавіка. Сёлета яшчэ 22 красавіка сіноптыкі палохалі замаразкамі, а ў шэрагу рэгіёнаў у другой палове красавіка выпадаў снег.