На паўночны ўсход Беларусі вярнулася сапраўдная зіма
Орша, 19 красавіка 2024-га / vk.com/orshankaby
На паўночны ўсход Беларусі вярнулася сапраўдная зіма. 19 красавіка на вуліцах гарадоў (напрыклад, у Оршы) ляжаў снег. Пахаладанне пакуль затрымліваецца ў нашай краіне. У суботу на Віцебшчыне магчымыя замаразкі, а ўдзень месцамі пройдзе мокры снег. Такія ўмовы надвор'я прагназуюцца і на пачатак наступнага тыдня.
Тым часам віцебскае ДАІ папярэджвае пра складаныя ўмовы на дарогах. Ужо з'явілася відэа аварый.
"Віцебскэнерга" паведамляе, што ў некаторых населеных пуктах Аршанскага, Сенненскага і Талачынскага раёна з-за неспрыяльных умоў надвор'я ўзніклі праблемы з электрычнасцю.
vk.com/orshankaby
Орша
Віцебск / vk.com/onevitcity
t.me/vitenergo/
Магілёў / mogilev.online