У Мінску абмяркоўваюцца перспектывы адносін Беларусі і Еўрасаюза

У Мінску абмяркоўваюцца перспектывы далейшага развіцця адносін Беларусі і Еўрасаюза. 16 лістапада ў беларускай сталіцы праходзіць пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны. Першае пасяджэнне групы, новага фармату комплекснага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, адбылося 6-7 красавіка ў Бруселі.
На цяперашнім пасяджэнні дэлегацыю Беларусі ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, дэлегацыю Еўрасаюза — кіраўнік дырэктар па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Томас Майер-Хартынг. Прысутнічаюць прадстаўнікі МЗС Беларусі, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, супрацоўнікі ЕСЗД і Еўрапейскай камісіі.
У рамках мерапрыемства абмяркоўваецца ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", сітуацыя з правамі чалавека. Каардынацыйная група працягне пасяджэнне 17 лістапада.