У мінскім метро пачалі дзейнічаць 24 зоны надгляду
Там аглядаюць пасажыраў і іх багаж.
У мінскім метро пачалі працаваць 24 зоны надгляду пасажыраў, іх багажу і буйнагабарытнай ручной паклажы. Як паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін, яны адкрыліся на станцыях "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Плошча Леніна", "Інстытут культуры", "Няміга", "Спартыўная", "Аўтазаводская", "Пралетарская", "Уручча", "Магілёўская", "Каменная Горка", "Пушкінская", "Плошча Якуба Коласа".
У кожнай зоне усталяваны арачны шматзонавы металадэтэктар, рэнтгенаграфічны сканэр, у выпадку неабходнасці могуць прымяняцца партатыўны газааналізатар і пераносны лакалізатар выбуху тыпу "Фантан", арганізаваная сістэма відэаназірання.
Як паведамляе БЕЛТА, у бліжэйшы час падобныя зоны адкрыюць яшчэ на чатырох станцыях: "Грушаўка", "Міхалова", "Малінаўка" і "Пятроўшчына". А да канца 2015 года плануецца завяршыць абсталяванне зон надгляду на ўсіх станцыях сталічнай падземкі.
Права выбарачнага надгляду багажу і ручной паклажы пасажыраў метрапалітэна, згодна з заканадаўствам, прадастаўлена супрацоўнікам упраўлення ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна і інспектарам службы бяспекі метро. У выпадку адмовы пасажыра ад праходжання агляду інспектар мае права прапанаваць яму скарыстацца іншым відам транспарту.