У мінскіх кватэрах пачалі ўключаць ацяпленне
Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У жылых дамах Мінска 4 кастрычніка пачалі ўключаць ацяпленне. Пра пацяплелыя батарэі паведамляюць жыхары розных раёнаў сталіцы.
Гарадскія ўлады папярэджваюць, што сістэму ацяплення ў жылых дамах запускаюць пасля рашэння Мінгарвыканкама — гэта можа заняць пяць рабочых дзён.
Ацяпленне ў сацыяльных установах сталіцы пачалі ўключаць 1 кастрычніка. Сёлета ўрад змяніў нормы для пачатку ацяпляльнага сезона. Раней у жылых дамах ацяпленне ўключалі, калі цягам пяці дзён сярэднесутачная тэмпература не перавышала +8. Цяпер тэрмін чакання зніжаны да трох дзён.