У Мінскай вобласці павышаюць кошт на праезд у грамадскім транспарце
Праезд не даражэў тры гады / Еўрарадыё
У Мінскай вобласці павышаюць кошт на праезд у грамадскім транспарце — з 26 сакавіка на 10 капеек. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі аблвыканкам (№ 295 ад 19 сакавіка 2025-га), у аўторак яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
З серады талончык на звычайных маршрутах будзе каштаваць не 80, а 90 капеек, на экспрэсах — не 90 капеек, а 1 рубель.
Таксама на Міншчыне праіндэксаваны кошт месячных і дэкадных праязных білетаў.
Папярэдні раз квіткі на грамадскі транспарт у Мінскай вобласці (і ў сталіцы) даражэлі ў красавіку 2022 года. Тады тарыфы павялічыліся на 10 капеек.
pravo.by